Главная » 2020 » Декабрь » 25 » Зміцер Вайцюшкевіч - Ціха ноч ступае
15:46
Зміцер Вайцюшкевіч - Ціха ноч ступае

Ціха ноч ступае З зорнаю сявенькай. Па сінім Дунаі Дзед плыве сівенькі. А вязе ён кадку, Мёд салодкі ў кадцы, Кожнаму дзіцятку Па цікавай казцы. Мёдам вочкі мажа, Доўга казку кажа. А гэтага дзеда Дзеткам трэба ведаць. Не рыпяць завесы, Калі зойдзе ў хату. Добрым сном завецца Дзядок барадаты. Ты, дзядок, у лодку Забірай Ілонку. Няхай засынае на сінім Дунаі. Як засне, да мамы Завязі малую. Хвалі бюць памалу, Месячык вяслуе. Лю-лі-лю-лі, лодка. Засынай, Ілонка. Лю-лі-лю-лі, Зоранькі паснулі...

Просмотров: 161 | Добавил: belaveda | Рейтинг: 0.0/0