Главная » 2020 » Декабрь » 25 » Зьміцер Вайцюшкевіч - На Каляды
15:05
Зьміцер Вайцюшкевіч - На Каляды

 

Над Крэвам сцямнела I першая зорка ўзышла Зусiм маладая. I свецiць няўмела. Пакуль ты шукала, Пакуль ты мяне не знайшла Над Крэвам сцямнела. Рачулка знямела Пад лёдам, суцiшыўшы бег. Завея саспела. Прыйшлi снегапады. Пакуль ты на ганку Змятала з валёначак снег, Насталi Каляды. Прыпеў: На Каляды, на Каляды Снегапады, снегапады. Не праехаць, не прайсцi - Падымайся i ляцi. Як сняжынка, як сняжынка Ад сцяжынкi да сцяжынкi, Ад ялiнкi да ялiнкi У мае абдымкi. Званы зазвiнелi. Хрыстос усмяхнуўся з нябёс Калядная зорка То гасла, то ззяла. Ты рады пытала Што гэтакi выпаў нам лёс Якi выпаў лёс - не казала.

Просмотров: 156 | Добавил: belaveda | Рейтинг: 0.0/0